Паводле апошніх дадзеных, ахвярамі эпідэміі халеры, што лютуе на Гаіці з сярэдзіны кастрычніка, сталі больш за 2,5 тыс. чалавек,
паведаміў прадстаўнік міністэрства аховы здароўя Гаіці,
узрасла таксама колькасць ахвяраў самасуду, бо мясцовыя жыхары пачалі пераследаваць «ведзьмаў» і «ведзьмакоў» — за апошнія тыдні загінула ўжо як мінімум 45 чалавек.

Па словах паліцыянтаў, чуткі аб дзеянні чорнай магіі пачалі распаўсюджвацца ў дэпартаменце Гранд-Анс, дзе выпадкі халеры былі зафіксаваныя параўнальна нядаўна. Людзі, якія практыкуюць культ вуду, быццам бы зрабілі «чароўны парашок для распаўсюджання інфекцыі», і ў адплату іх шукалі і забівалі.

«Толькі ў дэпартаменце Гранд-Анс мы налічылі 40 забітых», — сказаў прадстаўнік міністэрства сувязі Маісе Фрыц Івенс. Паводле яго словаў, яшчэ пяць «народных лекараў» было забіта ў іншых рэгіёнах краіны. Людзей закідвалі камянямі або секлі мачэтэ, а затым іх целы спальвалі на вуліцах, паведаміў прадстаўнік паліцыі, які праводзіць расследаванне фактаў лінчавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?