Сёння на выбарчы ўчастак у Мінску завітала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Яна прагаласавала датэрмінова, бо ў асноўны дзень галасавання ў яе будзе шмат працы.

Дарэчы, галасавала Ярмошына на ўчастку ў Цэнтральным раёне, дзе назіральнікамі было зафіксаванае парушэнне выбарчага заканадаўства. Падчас перапынку на абед урну знеслі ў памяшканне, дзе знаходзіліся людзі, што не ўваходзяць у склад выбарчай камісіі. Назіральнікаў туды не дапусцілі.

Сябра «Маладой Беларусі» Павел Пракаповіч кажа, што Ярмошына на іхняе пытанне пра парушэнне адказала, што ніякіх злоўжыванняў тут не бачыць.

За першы дзень датэрміновага галасавання на ўчасткі прыйшло больш за 3% выбарцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?