Улады Горадні адмовілі ў памяшканьні для сустрэчы з выбарцамі кандыдату на прэзыдэнта Мікалаю Статкевічу.

У сувязі з гэтым спадар Статкевіч заклікаў сваіх прыхільнікаў прыйсьці 16 сьнежня да ўваходу ў Гарадзенскую абласную філярмонію, а 18:30. Перадвыбарчую сустрэчу ён зьбіраецца правесьці на прыступках будынка.

Паводле спадара Статкевіча, улады раздражняюць ягоныя перадвыбарчыя сходы, таму ў Гомелі на сустрэчу з выбарцамі яны накіравалі «клакераў» з БРСМ і міліцыі, якія зрывалі сход, а ў Горадні яму ўвогуле не далі памяшканьня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?