За апошні месяц каманда Бернда Штанге правяла адну гульню. У Маскаце беларусы разграмілі зборную Амана — 4:0. Гэта дазволіла нашым зарабіць дванаццаць пунктаў і падняцца ў рэйтынгу на дзве пазіцыі.

Цяпер беларусы размяшчаюцца на рэкордна высокім 38‑ым месцы. У рэйтынгу мы стаім паміж Камерунам і Габонам.

А вось дзе размяшчаюцца іншыя сярэднееўрапейскія зборныя, а таксама супернікі па адборачнай групе:

Харватыя — 10‑ая, Расія — 13‑ая, Славенія — 17‑ая,
Францыя — 18‑ая, Славакія — 20‑ая, Сербія — 23‑ая, Чарнагорыя — 25‑ая, Чэхія — 30‑ая, Украіна — 34‑ая, Венгрыя — 42‑ая, Боснія — 44‑ая, Літва — 55‑ая, Румынія — 56‑ая, Албанія — 65‑ая, Польшча — 73‑ая, Латвія — 78‑ая, Эстонія — 82‑ая, Малдова — 84‑ая, Люксембург — 134‑ы.
Узначальвае рэйтынг зборная Іспанія. За ёй ідуць Нідэрланды і Германія.

Наступную гульню Беларусь правядзе 9 лютага ў Турцыі з Казахстанам. Афіцыйная сустрэча — 26 сакавіка ў Тыране з Албаніяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?