Мінск. Толькі ў жыдоўскай харальнай сінагозе была паніхіда па Л. М. Талстым. Было шмат і хрысціян.

[За крытыку царквы праваслаўны сінод адлучыў пісьменнніка.]

«НН». № 49. 1910

Шэйман прызначаны Генеральным пракурорам. Пасада пракурора — адна з нешматлікіх, што патрабуе спецыяльнай юрыдычнай адукацыі. Пракуратура ў любой дзяржаве ажыццяўляе нагляд і кантроль за дакладным выкананнем законаў усімі галінамі ўлады, а таксама — грамадзянамі. Дзеля гэтага трэба ўмець адрозніваць крадзеж ад махлярства альбо наўмысныя дзеянні — ад звычайнай нядбайнасці. Вядома, мы добра разумеем, каму спатрэбіўся генерал-танкіст з пракурорскім шчытом.

«НН». № 50. 2000

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0