8 снежня нацыянал-бальшавікі Мінска правялі пікет супраць кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Пікет пачаўся на дозволеным уладамі месцы — ля помніка Пушкіну непадалёк гатэля «Беларусь». Аднак арганізатарам акцыі месца падалося малалюдным і яны перанеслі яе да гатэлю «Юбілейны». У выніку аднаго з актывістаў арганізацыі затрымалі невядомыя ў цывільным. Разам з ім быў затрыманы таксама журналіст інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Антон Тарас.

 Пачатак акцыі быў спакойным.

Пачатак акцыі быў спакойным.

 Лідар нацбалаў, Яўген Контуш, агучвае пазіцыю паплечнікаў у стасунку да Лукашэнкі.

Лідар нацбалаў, Яўген Контуш, агучвае пазіцыю паплечнікаў у стасунку да Лукашэнкі.

 Працяг пікету ля гатэля "Юбілейны".

Працяг пікету ля гатэля "Юбілейны".

 Улёткі нацбалаў карысталіся поспехам у мінакоў.

Улёткі нацбалаў карысталіся поспехам у мінакоў.

 Мікрааўтобус, у які зацягнулі актывіста нацбалаў і журналіста БелаПАН.

Мікрааўтобус, у які зацягнулі актывіста нацбалаў і журналіста БелаПАН.

Акцыя ля помніка Пушкіну распачалася міра і спакойна.

«Мы падтрымліваем усіх кандыдатаў у прэзідэнты, апроч аднаго — Лукашэнкі. І прыйшлі сюды, каб гэта паказаць», —
заявіў журналістам прэс-сакратар арганізацыі. Ён таксама паведаміў, што нацыянал-бальшавікі спрабавалі правесці акцыю ў больш людным месцы — ля Нацыянальнай бібліятэкі і ля цырка. Аднак гарадскія ўлады адмовілі.

Пікет ля помніка Пушкіну доўжыўся каля 15 хвілін. Падчас яго была агучаная пазіцыя нацыянал-бальшавікоў у дачыненні да Лукашэнкі. «У краіне паўстала атмасфера застоя. Усе свабоды парушаныя. Палітыкай і бізнэсам займацца практычна немагчыма. (…) На маючых адбыцца 19 снежня 2010 года выбарах нацбалы заклікаюць прагаласаваць супраць дзейнічаючага прэзідэнта.

Хто заўгодна, толькі не ён! Досыць Лукашэнкі!», — гаварылася ў заяве.

Пасля гэтага нацбалы вырашылі перамясціць пікет бліжэй да людзей. Прыкладна 8 актывістаў арганізацыі сталі з расцяжкай паблізу гатэля «Юбілейны», раздаючы ўлёткі мінакам. Такія вольнасці працягваліся нядоўга, праз 10 хвілін да пікету пад’ехаў сіні мікрааўтобус Фальксваген Транспарцёр, адкуль выйшлі два мужчыны ў цывільным. Яны адразу ж схапілі нацбала, каторы трымаў у руках расцяжку «Другого презідента!» і завалаклі яго ў мікрааўтобус. Патрабаванні журналістаў паказаць пасведчанні ігнараваліся. Наадварот, невядомыя паспрабавалі зацягнуць у машыну і журналістаў.

Такім чынам быў затрыманы супрацоўнік інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Антон Тарас. Пасля гэтага невядомыя з’ехалі.

Затрыманых адвезлі ў Цэнтральны РАУС, дзе перапісалі асабістыя звесткі і адпусцілі.

***

Нацбалы заяўляюць, што будуць праводзіць падобныя пікеты і далей. Бліжэйшы з іх пройдзе 10 снежня ў парку Купалы. Пачатак у 19.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?