Лідэр «Маладога Фронту» затрыманы ў Мінску ўвечары 8 снежня. Аўтамабіль, якім ён кіраваў, быў спынены супрацоўнікамі ДАІ на машыне з уключанымі мігалкамі. Змітра адвезьлі ў Першамайскі РУУС. Яго падазраюць у падробцы правоў кіроўцы.

Як паведаміла намесніца старшыні моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» Наста Палажанка, яна атрымала ад Змітра Дашкевіча sms-паведамленьне пра тое, што ў РУУС яму сказалі, што Дашкевіч адсутнічае ў электроннай базе кіроўцаў, і ягоныя правы кіроўцы падробленыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?