Кандыдат ад Партыі БНФ адказаў на словы Лукашэнкі, які лічыць Рыгора Кастусёва адзіным чэсным кандыдатам.

«Для мяне гэта было нечакана. Пазванілі сябры з Баранавічаў, якія глядзелі тэлевізар. Можа вы не заўважылі асноўны выступ Лукашэнкі, дзе ён успомніў пытанні люстрацыі. Ён сказаў: «Не бойцеся, чыноўнікі, вас палохаюць люстрацыяй. Хай самі глядзяць, каб не селі».

Гэта толькі ў мой адрас. Ён зразумеў, што дапусціў вялікую памылку. Тэлевізар жа глядзелі ў тым ліку і Шклове. Згубіць аўтарытэт у Шклове яму страшна. Таму і пачаў мяняць сваю пазіцыю. У Шклове ў мяне вельмі вялікі аўтарытэт. Там мяне ведаюць амаль усе.

І людзі ведаюць, што мяне за час працы на розных пасадах спрабавалі пасадзіць, шукалі кампрамат. Калі б знайшлі хоць крышачку, то сядзеў бы даўно.

Я працаваў на пасадзе кіраўніка шклоўскай жыллёва‑камунальнай гаспадаркі. Той чалавек, што заняў пасаду пасля мяне, ужо адседзеў. Пры гэтым, што быў адданы рэжыму, адданы Лукашэнку. Другі — цяпер сядзець. Нядаўна адхілілі ад працы трэцяга. Гэта ведае і Лукашэнка, і людзі ў Шклове.

Я дакладна ведаю, што ён часта звяртаецца да людзей у Шклове, не да начальства, каб яму расказалі праўду, што робіцца ў горадзе. А там часам робяцца вельмі непрыгожыя рэчы. Спачатку паабяцаў пасадзіць у турму, а потым пахваліў. Вырашыў выправіцца.

Я не ведаю, ці дапамогуць, ці перашкодзяць ягоныя словы. Падчас сённяшніх сустрэч у Чавусах і Крычаве і адчую, ці гэта будзе мне на плюс, ці на мінус».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?