Раней паведамлялася, што кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, каб здабыць грошы на выбарчую кампанію, гатовы прадаць уласную кватэру.
Дык ці адбыўся продаж нерухомасці, пацікавіліся журналісты ў Саннікава.

«На гэтым тыдні я павінен завяршыць гэтую працэдуру. Узніклі пэўныя цяжкасці. Можна гаварыць, што некаторыя людзі баяліся на сваё імя афармляць дамову. Грошы, вядома, пойдуць на перадвыбарчую кампанію. Падрабязнасці раскрываць не буду», — адказаў кандыдат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?