Лясгасы Беларусі падрыхтавалі да рэалізацыі больш як 220 тыс. навагодніх дрэў. Гэтай колькасці больш чым дастаткова — у сярэднім лясгасы прадаюць перад Новым годам 160–180 тыс., паведаміла прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі Ружэна Навіцкая.

Лясгасамі галіны сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам плануецца арганізаваць больш за 700 ёлачных базараў у сталіцы, ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах. Яны пачнуць працаваць з 20 снежня.

Цэны на навагоднія дрэвы практычна захаваліся на ўзроўні мінулагодніх. На ёлачных базарах елка вышынёй да 1 м будзе каштаваць ад Br7 тыс. да Br16,5 тыс., ад 1,1 м да 2 м — ад Br8 тыс. да Br20 тыс., ад 2,1 м да 3 м — ад Br10,5 тыс. да Br31,4 тыс.

Некаторыя лясгасы падрыхтавалі для рэалізацыі і навагоднія елкі ў кадках. Іх кошт каля Br60 тыс. за штуку да метра вышынёй. Увайшлі ў моду і навагоднія букеты з галінак сасны або елкі. Іх таксама можна будзе купіць на ёлачных базарах. Каштаваць яны будуць ад Br1300 да Br4000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?