Рашэннем гарвыканкама падчас выбарчай кампаніі ва ўсіх падземных пераходах Мінску забаронена праводзіць пікеты. Для кандыдатаў у прэзідэнты гэта стала нечаканасцю.

Асабліва з улікам таго, што падчас збору подпісаў ставіць у пераходах пікеты ніхто не забараняў. Але старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына лічыць, што з пукту гледжання бяспекі грамадзян гэтае рашэнне правільнае.

«Яго рашэнне (Мінгарвыканкама) прымалася для масавых мерапрыемстваў, для мітынгаў. А для мітынгаў падземныя пераходы не падыходзяць. Вось збор подпісаў — ён толькі ў выглядзе пікету адбываецца, а не ў выглядзе мітынгу. Таму гэта было дазволена. Што ж тычыцца масавых мерапрыемстваў, то яны праводзяцца ў выглядзе сустрэч з выбаршчыкамі. Гэта можа быць і мітынг — залежыць ад таго, як пойдзе, колькі людзей прыйдзе. І ў гэтых умовах Мінгарвыканкам не мае права рызыкаваць».

У аўторак 30 лістапада Аляксей Янукевіч, кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва, накіраваў у ЦВК і Мінгарвыканкам ліст. Ён прасіў перагледзець рашэнне аб забароне мітынгаў у падземных пераходах. Але, па словах Ярмошынай, нешта змяніць і неяк паўплываць на Мінгарвыканкам у гэтым сэнсе яны не змогуць. І не лічаць патрэбным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?