Органы пракуратуры высвятляюць прычыны смерці 46-гадовай мінчанкі, знойдзенай раніцай 29 лістапада мёртвай на вуліцы Свярдлова недалёка ад карпусоў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта.

Пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашаў.

Асаблівасцю гэтай справы з’яўляецца тое, што на знойдзенай жанчыне адзенне было ў беспарадку. Яе асоба ўстаноўлена.

Яна з’яўляецца работніцай аднаго са сталічных прадпрыемстваў. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, высвятляюцца акалічнасці смерці.

Зараз нельга сказаць дакладна, памерла яна ад пераахалоджання або стала ахвярай злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?