Затрыманы 28 лістапада ў Маскве Ігар Аліневіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ («Амерыканцы») ў Менску. Пра гэта маці актывіста паведаміў дзяжурны адвакат.

Больш за двое сутак сябры Ігара расшуквалі яго ў аддзяленьнях міліцыі і ізалятарах Масквы. Але расійскія праваахоўнікі адмаўлялі наяўнасьць у іх такога затрыманага, разам з датычнасьцю сваіх супрацоўнікаў да гвалтоўнага захопу Аліневіча.

Толькі ўвечары 30 лістапада ўдалося знайсці сваякоў Ігара ў Мінску, якія паведамілі, што Ігар знаходзіцца ў ізалятары Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Пра гэта яны даведаліся 29 лістапада ад абавязковага бясплатнага адваката, прадастаўленага Ігару КДБ. Такім чынам, менш чым за суткі Ігар Аліневич быў дастаўлены з Масквы ў Мінск.

Сябры не выключаюць, што Аліневіча маглі вывезці незаконна на тэрыторыю Беларусі і на месцы аформіць затрыманне, каб не марнаваць час на працэдуры па экстрадыцыі.
Аднак, якім чынам, насамрэч, адбылася выдача затрыманага беларускаму боку пакуль дакладна невядома.
Ігара Аліневіча падазраюць ва ўдзеле ў нападах на генштаб у Менску і амбасаду Расіі гэтай восеньню.

Нагадаем, што абвінавачванне ў нападах, якія былі аб’яднаныя ў адну крымінальную справу аб хуліганстве (частка 2 арт 339 Крымінальнага Кодэксу) прад’яўленае пакуль Мікалаю Дзядку, Аляксандру Францкевічу і Максіму Веткіну.

Максім Веткін і Аляксандр Францкевіч утрымліваюцца на Валадарцы, Мікалай Дзядок — у Жодзінскім СІЗА.

Яшчэ адзін падазраваны па справе падпалаў Зміцер Дубоўскі знаходзіцца ў вышуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?