Новыя прылады даюць ідэальны скрынінг.

 Выявы апранутай жанчыны атрыманыя з дапамогай "порна-сканэра".

Выявы апранутай жанчыны атрыманыя з дапамогай "порна-сканэра".

У амерыканскіх аэрапартах усталявалі новыя сканэры, з дапамогай якіх служба бяспекі мае магчымасць ідэальна бачыць цела праз вопратку. Хуткасці надгляду вырасла, але прылады выклікалі хвалю скандалаў. Бо паказваюць чалавека ў чым маці нарадзіла.

Так званыя «порна-сканэры», як іх паспелі назваць амерыканцы, дазваляюць супрацоўнікам аэрапортаў падрабязна разгледзець не толькі змест кішэняў пасажыраў, але і іх інтымныя месцы. Ад прыніжальнай працэдуры можна адмовіцца. Але гэта выкліча падазрэнні ў аховы і верагоднасць трапіць на асабісты надгляд павялічваецца стакроць.

Праблема займела шырокі розгалас у грамадстве. Амерыканцы настолькі абурыліся парушэннем асабістай прасторы, што гатовыя адстойваць свае правы ў судзе. Паўстала нават адпаведная грамадская ініцыятыва — «We Won’t Fly».

Адзін з яе ўдзельнікаў, Джон Тайнэр, зрабіў відэазапіс працэдуры асабістага надгляду і выклаў на YouTube пад назвай «If you touch my junk, I’ll have you arrested». (Калі ты дакранешся да майго гоўбаса, то я цябе засуджу.)
Ролік паказалі ў эфіры CNN, пасля чаго аб праблеме загаварылі на самым высокім узроўні.

Што праўда, разам з дыскусіяй аб правамоцнасці надглядаў на «порна-сканэры» у ЗША з’яўляюцца ідэі увесці надгляд не толькі ў аэрапортах, але і на вакзалах. У такім выпадку тым амерыканцам, што зараз байкатуюць авіялініі і замянілі іх чыгункай, прыйдзецца адмовіцца ад падарожжаў увогуле.

А пакуль усё тое наперадзе, вытворцы бялізны знайшлі свой адказ на пытанне «Лётаць альбо не?». Кампанія 4th Amendment Wear прапануе купцам бялізну з адмысловым металічным атрамантам, які не дазваляе разгледзець інтымныя месцы з дапамогай «порна-сканэраў». Стаць уладальнікам чароўных майткоў можна ўсяго за дзесяць даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?