Кандыдаты ў прэзідэнты Рыгор Кастусёў, Яраслаў Раманчук і Віктар Цярэшчанка стварылі выбарчыя фонды, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.

Рэквізіты фонду Рыгора Кастусёва: разліковы рахунак № 3014000000379 ААТ «ААБ «Беларусбанк», код 795.

Рэквізіты фонду Яраслава Раманчука: разліковы рахунак № 3014000002201, ААТ «ААБ «Беларусбанк», код 614.

Рэквізіты фонду Віктара Цярэшчанкі: разліковы рахунак № 3014000000366, ААТ «ААБ «Беларусбанк», код 795.

Прызначэнне плацяжа: добраахвотнае ахвяраванне ў выбарчы фонд кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Кастусёва Р.А., Раманчука Я.Ч. або Цярэшчанкі В.І.

Ахвяраванне грамадзяніна не можа перавышаць 10 базавых велічынь (350 тыс. рублёў), юрыдычнай асобы — 30 базавых велічынь (1 млн. 50 тысяч рублёў).

Ахвотным пералічыць сродкі неабходна ўдакладніць нумар рахунку ў «Беларусбанку».

Забараняецца ўносіць ахвяраванні ў выбарчыя фонды кандыдатаў: замежным дзяржавам і арганізацыям; замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства; міжнародным арганізацыям; арганізацыям з замежнымі інвестыцыямі; Грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 18 гадоў; дзяржаўным органам і органам мясцовага самакіравання; арганізацыям, якія поўнасцю або часткова фінансуюцца з бюджэту; дабрачынным і рэлігійным арганізацыям; ананімным ахвяравальнікам.

Пры гэтым пад ананімным ахвяравальнікам падразумяваецца грамадзянін, які не ўказаў у плацежным дакуменце на ўсяненне ахвяравання любую з наступных звестак: прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння (дзень, месяц, год), адрас месца жыхарства, серыю і нумар пашпарта. Юрыдычная асоба лічыцца ананімнай, калі ў плацежным дакуменце не ўказаная любая з наступных звестак: уліковы нумар плацельшчыка, найменне, банкаўскія рэквізіты, юрыдычны адрас.

Някляеў і Рымашэўскі стварылі свае выбарчыя фонды
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?