Ярмошына забараніла давераным асобам кандыдатаў выступаць замест іх па ТВ. Аб гэтым яна заявіла падчас
За дзень да гэтай заявы кандыдат ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў прапанаваў свой час у эфіры даверанай асобе Аляксандру Мілінкевічу.
Паводле Выбарчага кодэксу, выступаць са зваротам у эфіры Белтэлерадыёкампаніі мае права толькі сам кандыдат. Выступ даверанай асобы магчымы толькі падчас дэбатаў.
Юрыст Юрый Чавусаў лічыць, што ў дадзенай сітуацыі магчымасць выступу Мілінкевіча залежыць ад настойлівасці штабу Кастусёва.
«Выбарчы кодэкс дазваляе выступаць толькі самаму кандыдату. Выступ даверанай асобы магчымы толькі падчас дэбатаў.Аднак ЦВК зараз даволі лаяльна трактуе кандыдатаў і Выбарчы кодэкс, таму зважаючы на адсутнасць прамой забароны ў ім магчымы дазвол на выступ Мілінкевіча замест Кастусёва», — лічыць ён.
Нагадаем, што першае з’яўленне Рыгора Кастусёва на тэлеэкранах адбудзецца сёння, а 19.30. Выступ Мілінкевіча запланаваны на 1 снежня.
0
0
0
0
0
0