Целы двух мірных жыхароў былі знойдзеныя сёння раніцай на абстраляным КНДР паўднёвакарэйскім востраве Енпхенда. Раней яны лічыліся зніклымі без вестак.

КНДР у аўторак абстраляла паўднёвакарэйскія тэрытарыяльныя воды і востраў Енпхенда ў Жоўтым моры, пасля чаго прадстаўнік камітэта начальнікаў штабаў узброеных сіл Паўднёвай Карэі Лі Бон Ву паведаміў, што ў выніку інцыдэнту загінулі двое марскіх пехацінцаў, 16 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Лёгка параненыя былі таксама трое грамадзянскіх асобаў, двое лічыліся зніклымі без вестак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?