Інтэрнэт на Сейшэлы правядуць з дапамогай падводнага кабеля. Даўжыня падводнага кабеля, які працягнецца ад танзанійскага Дар-эс-Салама да сталіцы Сейшелаў Вікторыі, складзе 1900 кіламетраў. Агульны кошт прац па правядзенні кабеля да Афрыкі складзе больш за $30 мільёнаў.

Са з’яўленнем кабеля на Сейшэлах будзе больш даступны спосаб выйсця ў інтэрнэт. Цяпер адзінае злучэнне — праз спадарожнік.

Сейшэльскія выспы размешчаныя ў Індыйскім акіяне на поўнач ад Мадагаскара. Усяго архіпелаг складаецца з 115 выспаў, вялікая частка з якіх незаселеная. Па ацэнках ААН, на выспах пражываюць 84 тысячы чалавек. З 1997 гады ў інтэрнэце зарэгістраваная даменная зона.sc.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?