Як паведамляе bchd.info, сустаршыня Хрысціянскай дэмакратыі і кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі выступіць на паседжанні Камісіі па палітычных пытаннях Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Парыжы 18 лістапада.
На паседжанні сярод іншых пытанняў будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі. У сустрэчы таксама возьмуць удзел
Парламенцкая Асамблея — адзін з двух галоўных органаў Рады Еўропы. Гэта кансультатыўны орган, у які ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх дзяржаў Рады Еўропы. Беларускі парламент у 1997 годзе часова пазбаўлены статуса «адмысловага госця» і на сесіях не прадстаўлены.