паведаміла прэс-афіцэр РУУС Фрунзенскага раёна Мінска Ала Галубовіч.

Паводле яе слоў, паведамленне аб мініраванні паступіла ў 9.58. Следча-аператыўная група, якая абследавала будынак, выбуховага прыстасавання не знайшла.

У 13.10 эвакуаваныя людзі змаглі вярнуцца на свае працоўныя месцы.

Вырашаецца пытанне аб распачынанні справы на падставе артыкула 340 (заведама падманнае паведамленне аб небяспецы) КК, паведаміла Галубовіч. Пры гэтым яна зазначыла, што

чалавек, які паведаміў пра мініраванне, пакуль не знойдзены.

У доме №9 па вуліцы Ціміразева размяшчаецца гандлёвы цэнтр, забаўляльныя ўстановы, каледж лёгкай прамысловасці, а таксама офісы шэрагу кампаній.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?