Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім работнікаў на прадпрыемстве "Пінскдрэў-ДСП", што загінулі і памерлі ў выніку аварыі на прадпрыемстве.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Трагедыя, якая забрала жыцці блізкіх вам людзей, шакавала ўсіх грамадзян Беларусі.

Гэта не толькі ваша асабістае гора,

а наша супольная бяда і сур'ёзны ўрок на будучыню,

- гаворыцца ў спачуванні.

У гэту сумную часіну будзьце мужнымі і не падайце духам. Вы і ўсе, хто пацярпеў у тым страшным пажары, заўсёды можаце разлічваць на падтрымку дзяржавы. Мы зробім максімальныя высілкі, каб больш не дапусціць такога ў нашай краіне.

Сілы і вытрымкі вам. Светлая памяць аб вашых родных назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах»,

гаворыцца ў спачуванні.

***

Нагадаем, што колькасць ахвяраў у выніку выбуху на прадпрыемстве «Пінскдрэў-ДСП» дасягнула 14 чалавек, шасцёра пацярпелых знаходзяцца ў стабільна цяжкім стане. 3 і 4 лістапада ў Брэсцкай вобласці абвешчана жалоба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?