Зборная Беларусі (галоўны трэнер — Юрый Шаўцоў) прайграла зборнай Даніі (чэмпіён кантынента — 2008) у стартавым матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2012 г. з лікам 33:41.

Матч прайшоў 27 кастрычніка ў Ольбаргу. Першы тайм беларусы саступілі з лікам 13:20.

Сёння ў нашай групе зборная Расіі выйграла ў каманды Швейцарыі — 36:34.

Пасля 1-га тура: Данія, Расія — 2, Беларусь, Швейцарыя — 0.

31 кастрычніка (нядзеля) Швейцарыя згуляе з Даніяй,

а зборная Беларусі ў Брэсце — з Расіяй.

У фінальны турнір чэмпіяната Еўропы выходзяць дзве каманды з групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?