Матч Кантынентальнай хакейнай лігі прайшоў у Бабруйску — «Мінск-Арэна» рыхтуецца да дзіцячага «Еўрабачання».

Беларускі клуб саступіў сваім маскоўскім аднаклубнікам, якія з’яўляюцца лідэрамі канферэнцыі «Захад» — 1:3 (1:1, 0:2).

У мінчан на 15-й хвіліне шайбу закінуў Аляксандр Кулакоў (асістэнты — Мялешка, Плат).

Гэта трэцяя запар параза мінскага клуба.

Наступны матч таксама будзе згуляны ў Бабруйску.
У пятніцу «Дынама» згуляе з аўтсайдэрам нашай канферэнцыі «Віцязем», у нядзелю — матч з рыжскім «Дынама».

Захад: Дынама Масква - 42 (18), Северсталь - 36 (19), Лакаматыў - 34 (18), Дынама Рыга, Дынама Мінск - 31 (21), СКА - 30 (20), Тарпеда - 29 (16), ЦСКА - 24 (19), Атлант - 24 (18), Спартак - 19 (20), Віцязь - 10 (18).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0