Ініцыятыўная група Андрэя Саннікава на сённяшні дзень здала ў выбарчыя камісіі больш 105 тысяч подпісаў.Пра гэта паведаміў кіраўнік штабу кандыдата Уладзімір Кобец на сайце charter97.org.
Саннікаў першы з кандыдатаў, што заявіў пра здачу такой колькасці подпісаў.
Заўтра занесці сто тысяч подпісаў збіраецца яшчэ Яраслаў Раманчук.
Несці лісты з подпісамі ў выбаркамі можна будзе яшчэ ў чацвер і пятніцу. Пасля чаго пачнецца праверка іх сапраўднасці.
Пра збор неабходнай колькасці аўтографаў заявілі адзінаццаць кандыдатаў.
0
0
0
0
0
0