27 кастрычніка вызначыўся чарговы чвэрцьфіналіст Кубка Беларусі па футболе. На стадыёне «Трактар» у Мінску гулялі ў матчы 1/8 фіналу згулялі сталічныя «Партызан» і «Дынама». Аўтсайдэр першынства «Партызан» выйграў - 1:0 (Ледэсма, 79-я).

Нагадаем, што ў перадапошнім, 28-м туры чэмпіянату Беларусі «Дынама» разграміла на сваім полі ў Кунцаўшчыне «Партызан» з лікам 5:1.

Сёння ж рэванш узяў «Партызан». «Дынама», якое ідзе 4-м у нацыянальным чэмпіянаце, можа наогул застацца налета без еўракубкаў (калі трафей заваюе ці будуць у фінале гуляць каманды, што сёлета застануцца без медалёў нац. першынства).

Адставанне «Дынама» ад ФК «Мінск», што займае 3-ці "еўракубкавы радок", складае чатыры пункты за 4 туры да фінішу.

***

6 матчаў 1/8 фіналу прайшлі месяц таму, 22 верасня. Тады пуцёўкі ў наступны раўнд заваявалі: «Нафтан», «Белшына», «Гомель», «Шахцёр», «Мінск», «Нёман».

Апошні матч стадыі 1/8 фіналу пройдзе праз месяц, 27 лістапада. У Барысаве БАТЭ згуляе з брэсцкім «Дынама». Нагадаеім таксама, што ў панядзелак гэтыя каманды гулялі ў рамках чэмпіянату (БАТЭ, 2:0).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?