Як паведаміў 27 кастрычніка журналістам прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы, на гэты час у сталіцы ў яго падтрымку сабрана больш за 40 тысяч подпісаў, у рэгіёнах — не менш за 80 тысяч.
«Кожны подпіс прайшоў трохразовую праверку», — падкрэсліў Раманчук.
Сапраўднасць сабраных подпісаў правяралася як каардынатарамі, так і спецыяльна створанай у выбарчым штабе палітыка камісіяй. Асцерагацца
Сёння сабраныя подпісы былі пададзены ў выбарчую камісію Цэнтральнага раёна Мінска.
0
0
0
0
0
0