Узбіць разам 10 яек, 1 шклянку вяршкоў, 80 г дражджэй, 1 шклянку масла, 1 шклянку цукру, дробна насечаную цэдру лімона або трохі горкага міндалю, кілішак віна і муку, якой трэба ўзяць столькі, каб цеста выйшла, як на вафлі.

Узбіваць трэба паўгадзіны. Выліць цеста на патэльню, змазаную маслам і абсыпаную цёртымі сухарыкамі, паставіць у цёплае месца, каб цеста паднялося, пасля чаго выпякаць у печы.

З кнігі Вінцэнты Завадскай «Літоўская кухарка» (1854) падрыхтавала НБ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна