Пачалася кампанія вылучэння кандыдатаў у склад участковых выбарчых камісій, якія будуць весці падлік галасоў на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня. Апазіцыя збіраецца накіраваць сваіх прадстаўнікоў толькі ў дзясятую частку камісій.

Такое прадстаўніцтва не дае магчымасці пракантраляваць падлік галасоў па ўсёй краіне, але дазваляе зрабіць высновы наконт дэмакратычнасці выбарчага працэсу.

Паводле выбарчага графіку вылучэнне ва ўчастковыя выбарчыя камісіі завершыцца 31 кастрычніка.

Да 4 лістапада мясцовыя саветы і выканкамы на супольных пасяджэньнях павінны сфармаваць 6390 участковых камісіяў.

Ад апазіцыі каардынацыяй вылучэньня ў камісіі займаецца кампанія «За свабодныя выбары», у якую ўвайшлі 14 палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў, у тым ліку партыя левых «Справядлівы сьвет», БНФ, АГП.

Паводле сустаршыні гэтай кампаніі Сяргея Калякіна, запланавана вылучыць ва ўчастковыя камісіі сама меней 500 чалавек. Толькі Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» накіруе ў склад камісій 270 чалавек. Рэальна ж ад кампаніі «За свабодныя выбары» будзе вылучана каля 700 чалавек, паведаміў Сяргей Калякін.

Некаторыя штабы апазіцыйных кандыдатаў — напрыклад, штаб Андрэя Саннікава, — таксама вылучаюць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі — шляхам збору подпісаў.

Але ў любым выпадку на ўсе камісіі прадстаўнікоў апазыцыі не хопіць, у тым ліку і таму, што значная частка дэмакратаў занятая ў ініцыятыўных групах апазіцыйных кандыдатаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?