паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС.

За 9 месяцаў гэтага года на тэрыторыі краіны было зарэгістравана 1.197 фактаў фальшываманецтва, з іх прыкладна 45% звязаны з выяўленнем расійскіх фальшывых грошай. У

сё гэта адбываецца на фоне скарачэння выпадкаў распаўсюджвання падробленых долараў ЗША і еўра.

Такая тэндэнцыя адзначаецца з 2007 года і, як адзначылі ў МУС, звязана з празрыстасцю межаў, а таксама з высокай ступенню інтэграцыі ў рамках СНД. У большасці сваёй фальшыўкі ўвозяцца з Расіі добрасумленнымі збытчыкамі — гастарбайтэрамі, якія выязджаюць за таварам прадпрымальнікамі, грамадзянамі, што ажыццяўляюць турыстычныя і гасцявыя паездкі.

Толькі за 20 дзён кастрычніка распачатыя 72 крымінальныя справы па канфіскацыі падробленых расійскіх банкнот: наміналам 5 тысяч рублёў ЦБ РФ — 7 фактаў, наміналам 1 тысяча рублёў ЦБ РФ — 65. Апошнія часцей за ўсё выяўляюцца ў Мінску, а таксама прыгранічных з Расіяй абласцях (Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай). Гэта наступныя серыйныя нумары:

аЛ12257., аЛ21501., аЛ24201., аЛ97372., оН37025., оН73995., тМ10252., тМ13992., тН42148., тП72125., ьМ32224., ьМ34377., ьМ72184., ьП40228.

Як правіла, падробленая расійская валюта выраблена на струйным прынтэры і складаецца з двух склееных паміж сабой лістоў. Спецыялісты рэкамендуюць звяртаць увагу, у прыватнасці, на вадзяны знак (у параўнанні з сапраўднай банкнотай бачны недакладна, мае меншы кантраст), ахоўную нітку (на заднім баку фальшывай банкноты краі выхадаў ахоўнай ніткі на паверхню няроўныя, выдзяляюцца больш дакладна) і мікратэкст (знакі маюць значныя расплывы фарбы, чытаюцца дрэнна або не чытаюцца), мікраперфарацыю, якая правяраецца на прасвет (указаны намінал банкноты). Для фальшывых грошай характэрныя скразныя мікраадтуліны рознай велічыні, інтэрвалы паміж якімі неаднолькавыя, лініі радкоў скрыўленыя.

МУС Беларусі заклікае грамадзян не купляць валюту з рук і не ўдзельнічаць у сумніўных здзелках, у тым ліку за мяжой.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?