На прадпрыемстве «Мінскдрэў» уначы загарэліся драўляныя адкіды. Плошча пажару склала 200 квадратных метраў. Агонь пашкодзіў адкіды піламатэрыялаў і канструкцыю навеса, дзе яны знаходзіліся.

Пра гэта распавёў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі: «На вуліцы Сацыялістычнай адбылося гарэнне драўляных адкідаў і драўлянага памосту пад металічным навесам. Пацярпелых няма, прычыны пажару вызначаюцца».

Нагадаем, пажар на буйным прадпрыемстве стаў другім за суткі. 25 кастрычніка адбыўся выбух і пажар у адным з цэхаў «Пінскдрэву».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?