27 кастрычніка, а 19-й гадзіне ў актавай зале гістарычнага факультэта БДУ (вул. Чырвонаармейская, 6) адбудзецца дабрачынны канцэрт «Рухай восень!».

Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі валанцёры дабрачыннага праекту дапамогі дзезям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця «Стань бліжэй!». У канцэрце возьмуць удзел гурты Re1ikt, «Гаротніца», Rahis, «ZnaRock», а таксама Таццяна Беланогая і паэт Андрэй Хадановіч.

Падчас мерапрыемства кожны зможа атрымаць ад валанцёраў «добры пакунак», дома напоўніць яго падарункамі і разам са сваімі пажаданнямі перадаць актывістам праекту «Стань бліжэй!». Сабраныя «добрыя пакункі» будуць накіраваныя ў Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

Уваход на канцэрт вольны.

Стань бліжэй! Рухай Восень!

З пытаннямі звяртацца да тэлефоне: (033) 627 15 49, Ксеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0