Уладзімір Някляеў 25 кастрычніка падаў у ЦВК скаргу на парушэнні ініцыятыўнай групай Аляксандра Лукашэнкі выбарчага заканадаўства.

Як паведаміў Някляеў, у скарзе ўказваюцца факты збору подпісаў людзьмі, якія не ўваходзяць ў ініцыятыўную групу Лукашэнкі, а таксама збору подпісаў у месцах, дзе гэта забаронена заканадаўствам.

Паводле слоў Някляева, усе гэтыя факты задакументаваныя, а некаторыя з іх знятыя на відэа. Дыскі з відэа Някляеў прыклаў да скаргі.

Прэтэндэнт у прэзідэнты адзначыў, што яго скарга была прынятая. «Ніякіх праблем з падачай скаргі мы не сустрэлі», — сказаў Някляеў. Ён спадзяецца, што скарга будзе разгледжаная па сутнасці.

Нагадаем, 23 кастрычніка аналагічную скаргу разглядала Мінская гарадская выбарчая камісія. Аднак яна прыняла рашэнне перадаць скаргу раённым выбарчым камісіям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?