Праект закона, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за парушэнне правіл карыстання рэсурсаў сеткі Інтэрнэт у нацыянальным сегменце, распрацаваны і ўнесены на разгляд урада Беларусі, пасля чаго будзе адпраўлены ў парламент.

Пра гэта паведаміў сёння начальнік сектара Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі Сяргей Краўцоў, выступаючы перад удзельнікамі круглага стала «Беларускі сегмент сеткі Інтэрнэт: праблемы і перспектывы развіцця».

Паводле яго слоў, праект закона мае эканамічную накіраванасць. Ён прадугледжвае, што фізічныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў Беларусі, будуць несці адміністрацыйную адказнасць пры выкарыстанні замежных інтэрнэт-рэсурсаў для продажу тавараў або прадастаўлення паслуг грамадзянам Беларусі.

У той жа час праект закона

не забараняе беларускім кампаніям выкарыстоўваць замежныя інтэрнэт-рэсурсы для продажу тавараў або прадастаўлення паслуг грамадзянам іншых дзяржаў.

Рэгуляванне нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт прадугледжана Указам нумар 60 «Аб мерах па ўдасканаленню выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт», які быў падпісаны 1 лютага 2010 года. Дакументам, у прыватнасці, прадугледжаны абавязак дзяржорганаў і дзяржаўных арганізацый размяшчаць інфармацыю аб сваёй дзейнасці на афіцыйных сайтах, забяспечваць іх эфектыўнае функцыянаванне і сістэматычнае абнаўленне. Карыстальнікі павінны свабодна і бязвыплатна атрымліваць інфармацыю аб рэжыме работы дзяржаўнага органа (іншай арганізацыі), паштовым адрасе, нумарах тэлефонаў яго даведачных службаў, парадку работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, аб адміністрацыйных працэдурах, якія ён ажыццяўляе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?