25 кастрычніка ў Мінск прыбудуць эксперты АБСЕ для ўдзелу ў расследаванні абставін гібелі журналіста Алега Бябеніна. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Офіса АБСЕ ў Мінску Жандос Асанаў.
«Эксперты прыедуць сёння на працягу дня», — сказаў ён.
Як паведамлялася,
у Беларусь прыедуць патолагаанатам і крыміналіст з Нарвегіі і Швецыі, якія возьмуць удзел у расследаванні абставін гібелі журналіста.
Асноўная частка матэрыялаў расследавання беларускіх праваахоўных органаў па факце гібелі Бябеніна перакладзена на англійскую мову. Праца перакладчыкаў, нанятых АБСЕ, будзе працягнута, паколькі эксперты могуць запатрабаваць
Тэрмін правядзення праверкі па факце гібелі Алега Бябеніна працягнуты пракурорам Мінскай вобласці да 3 лістапада.
Комплексная экспертыза цела загінулага завершана толькі часткова.
Нагадаем, цела журналіста, якое вісела ў пятлі, было знойдзена ў яго дачным доме ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці каля 19.00 3 верасня. Органы пракуратуры правяраюць версію аб забойстве і інсцэніроўцы самагубства Бябеніна.
***
Алег Бябенін нарадзіўся ў 1974 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У