Медыкі паведамляюць, што развіццё эпідэміі халеры на Гаіці прыпыняецца. За мінулы дзень паменшылася колькасць новых зафіксаваных выпадкаў хваробы, і колькасць памерлых. Паведамляецца, што ўдалося запаволіць распаўсюджванне хваробы ў сталіцы краіны – Порт-о-Прэнсе.

На сёння колькасць ахвяраў эпідэміі халеры перавысіла 250. Усяго хворых налічваецца больш за тры тысячы. Эпідэмія пачалася ў паўночнай частцы краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?