Чацвёртую перамогу запар атрымала мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.

18 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу каманда Марэка Сікоры выйграла ў мясцовага СКА ў авертайме з лікам 3:2 (0:0, 0:0, 2:2, 1:0).

Шайбы закінулі:

у гасцей — Аляксандр Кулакоў (44.53, у большасці, асістэнты — Давід Петрашак, Андрэй Антонаў), Петэр Падградскі (57.30, асістэнты — Ёзэф Штумпел, Канстанцін Глазачаў), Сяргей Варламаў (62.43, пас — Канстанцін Глазачаў);

у гаспадароў — Матыяс Вайнхандль (52.22, у большасці, пас — Канстанцін Паноў), Максім Сушынскі (56.16, асістэнты — Аляксей Яшын, Віталь Вішнеўскі).

Штрафны час: 8 — 12 (Андрэй Міхалёў, 6.43, Канстанцін Глазачаў, 21.53, Джордан Генры, 46.48, Петэр Падградскі, 51.06 — Дзяніс Грабяшкоў, 20.47, 24.07, Андрэй Зюзін, 29.11, Пётр Чаянек, 38.38, Віталь Вішнеўскі, 40.47, Максім Афінагенаў, 43.20).

Пасля 17 матчаў «Дынама» з 27 ачкамі займае трэцяе месца ў дывізіёне Тарасава, пятае ў Заходняй канферэнцыі

і дзявятае ў агульнай табліцы, атрымаўшы 7 перамог у асноўны час, 2 у авертайме, 1 па булітах і 7 паражэнняў у асноўны час, закінуўшы 50 і прапусціўшы 49 шайбаў.

Галявая статыстыка гульцоў: Канстанцін Глазачаў — 13 (4+9), Ёзэф Штумпел — 13 (3+10), Джэф Плат — 12 (8+4), Максім Спірыдонаў — 12 (6+6), Сяргей Дзямагін — 10 (9+1), Дэвід Неміроўскі — 8 (2+6), Андрэй Антонаў — 8 (0+8), Аляксандр Кулакоў — 7 (5+2), Петэр Падградскі — 7 (2+5), Давід Петрашак — 7 (1+6), Дзмітрый Мялешка, Андрэй Стась — па 6 (2+4), Андрэй Міхалёў — 4 (3+1), Сяргей Варламаў, Дзмітрый Корабаў — па 3 (1+2), Віктар Касцючонак, Томаш Мойжыш — па 3 (0+3), Джордан Генры — 1 (0+1).

Наступныя тры матчы «Дынама» таксама правядзе ў гасцях:

20 кастрычніка — супраць маскоўскага «Спартака», 22-га — чарапавецкай «Северсталі», 24-га — яраслаўскага «Лакаматыва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?