Своеасаблівы рэкорд выбарчай кампаніі паставіў кандыдат у прэзідэнты, прадпрымальнік зь Віцебску Ўладзімер Правальскі. Усе свае подпісы — а гэта больш за 60 тысяч — ён сабраў на тэрыторыі адной Віцебскай вобласці. За межамі вобласці Правальскі не збірае, адмовіўся ад такіх паланаў.

Правальскі стаў вядомы тым, што на паседжанні ЦВК запатрабаваў не рэгістраваць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі, бо той не мае права балатавацца на гэтых выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?