Дырэктар «Мінскметрапраекта» Валерый Чаканаў заявіў, што праз сем гадоў у беларускай сталіцы збудуюць трэцюю лінію метро.
На ёй запланавана адкрыццё шасці станцый: «Лошыцкая», «Аэрадромная», «Жукоўская», «Вакзальная», «Клары Цэткін», «Юбілейная».
Відавочна, што да справы назвы станцый падышлі ўтылітарна — па назве навакольных вуліц.
Ёсць мікрараён «Лошыца», значыць быць і такой станцыі метро. Аднак назвы «Аэрадромная», «Жукоўская», «Клары Цэткін» адразу выклікалі пярэчанні ў інтэрнаўтаў.
Улічваючы, што да ўвядзення першых станцый трэцяй лініі застаецца шмат часу, прапанаваныя назвы — умоўныя.
А як бы назвалі станцыі трэцяй лініі Вы?