«Невядомыя кінулі дзьве бутэлькі з запальнай сумесьсю ў будынак КДБ у Бабруйску. Ніхто не пацярпеў, заведзеная крымінальная справа за хуліганства, вядзецца пошук зламыснікаў», — паведамілі агенцтву «Інтэрфаксу» ва ўправе ўнутраных спраў Бабруйску.

«Адпрацоўваюцца ўсе вэрсіі. У тым ліку і пра датычнасьць да гэтага злачынства тых зламысьнікаў, якія ў пры жніўня сёлета кінулі бутэлькі з запальнай сумесьсю на тэрыторыю амбасады Расеі ў Менску», — удакладнілі суразмоўцы Інтэрфаксу.

На сайце belarus.indymedia.org пішацца,

што напад у Бабруйску адбыўся 16 кастрычніка, і адказнасьць за яго бяруць на сябе актывісты анархісцкага руху, тлумачачы гэта, як праяву салідарнасьці з арыштаванымі раней паплечнікамі.

30 жніўня невядомыя кінулі на тэрыторыю амбасады Расеі ў Менску бутэльку з запальнай сумесьсю. У выніку згарэла машына дыпляматычнага прадстаўніцтва. У інтэрнэце зьявілася паведамленьне, у якім адказнасьць узяла на сябе раней невядомая анархісцкая групоўка «Сябры свабоды». Пасьля гэтага адбыліся шматлікія затрыманьні падазраваных ў нападзе — найперш актывістаў анархісцкага руху.

6 верасьня невядомыя закідалі «кактэйлямі Молатава» турму на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?