Кітайскія крэдыты будуць найбольш эканамічна выгаднымі для Беларусі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра эканомікі Уладзімір Адашкевіч на міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця».

«Мы разлічваем, што адным з галоўных замежных інвестараў будзе Кітайская Народная Рэспубліка», — сказаў Уладзімір Адашкевіч.

Ён адзначыў, што праца з кітайскімі партнёрамі вялася пастаянна.

На наступным тыдні чакаецца прыезд у Беларусь дэлегацыі з КНР у складзе 10 чалавек.

«Мінэканомікі будзе працаваць з імі па канкрэтных праектах і напрамках», — дадаў намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?