«Быць Беларусі ўсходам Еўропы ці захадам Азіі?» — так паставіў пытанне пра будучыню краіны дэпутат палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Уладзімір Здановіч.
Прычым не шараговы дэпутат — старшыня парламенцкай камісіі па пытаннях адукацыі, культуры, навукі ды навукова-тэхнічнага прагрэсу.

І адказаў на яго арыгінальна:

«Пад уздзеяннем еўрапейскіх каштоўнасцяў на першае месца выходзіць прагматызм, жаданне пры найменшых намаганнях атрымаць як мага больш. Гэта [адбываецца] барацьба каштоўнасцяў, якія ёсць у еўрапейскіх краінах і ў Беларусі ды Расеі.
Моладзі трэба правільна падказаць, якім шляхам ісці», — сказаў Здановіч.

Паводле Здановіча, галоўная задача моладзевай палітыкі Беларусі і Расеі — развіваць саюзную дзяржаву. У Расеі ды Беларусі, лічыць ён, пры любым дзяржаўным ладзе акцэнт рабіўся на патрыятызме, дзяржаўнасці, фармаванні такіх рысаў асобы, як павага да сваёй краіны, мовы, дзяржавы.

«Вонкава прывабная ідэя пабудовы дзяржавы на еўрапейскіх каштоўнасцях хавае ў сабе небяспеку страты нацыянальных каранёў. Гэтага дапусціць мы не мусім», — мяркуе дэпутат.

Вось відэазапіс прэс-канферэнцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?