14 кастрычніка адбылося паседжанне ЦВК, на якім разглядаліся парушэнні, дапушчаныя ініцыятыўнай групай Уладзіміра Някляева.Камісія прызнала здезйсненымі наступныя парушэнні: перадача пасведчанняў сяброў ініцыятыўнай групы іншым асобам, датэрміновы распаўсюд агітацыйнай прадукцыі, атрыманне агітацыйнай прадукцыі
М.Лазавік: «калі мы здымем Някляева, то гэта будзе сумная кампанія». Такім чынам ЦВК абмежаваўся папярэджаннем.
Кіраўнік штабу Някляева, Андрэй Дзмітрыеў, гаворыць, што не можа пагадзіцца нават з такім рашэннем камісіі: «Ніводны факт, паводле якога нам выносілі папярэджанне, не быў дакументальна пацверджаны. У прававой дзяржаве усе абвінавачанні павінны пацвярджацца. Не было доказаў таго, што кампанія Някляева неяк звязаная з фактамі, агучанымі сёння ў ЦВК.
Адсутнічалі наўпроставыя доказы».
Спадар Дзмітрыеў таксама паведаміў, што у кампаніі збіраюцца правесці ўнутранае расследаванне абвінавачванняў ЦВК і калі факты перадачы пасведчанняў сябра ініцыятыўнай групы будуць устаноўленыя, то асобы, я кія гэта рабілі, будуць выключаныя з ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева.
Кіраўнік штабу кандыдата зазначыў, што на пачатку наступнага тыдня яны збіраюцца падаваць у ЦВК скаргу на дзеянні ініцыятыўнай групы А.Лукашэнкі.
«Мы пададзім скаргу. У нас ёсць доказы таго, што спадар Лукашэнка праводзіць сваю кампанію з парушэннямі.Хай кіраўнік яго штабу, А.Радзькоў, асабіста патлумачыць усе прадастаўленыя намі факты», — сказаў А.Дзмітрыеў.