Разгледзеўшы апеляцыйную скаргу ФК «Дынама» (Мінск), на падставе артыкула 71 Дысцыплінарнага кодэкса Беларускай федэрацыі футбола Апеляцыйны камітэт пацвердзіў у сераду рашэнне Дысцыплінарнага камітэта, якое было прынята 1 кастрычніка. Тое рашэнне тычылася клуба «Дынама» (Мінск) у справе дысцыплінарнага пакарання: правядзенне чарговага афіцыйнага хатняга матча без гледачоў.

Такім чынам, 16 кастрычніка матч 28-га тура чэмпіяната ў вышэйшай лізе «Дынама» (Мінск) — «Партызан» (Мінск) у Кунцаўшчыне пройдзе пры пустых трыбунах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?