Ларан Блан падчас матча з Люксембургам, daylife.com

Ларан Блан падчас матча з Люксембургам, daylife.com

Галоўны трэнер зборнай Францыі пракаментаваў перамогу над Люксембургам і лідэрства ў беларускай адборачнай групе Еўра-2012.

Учора зборная Францыі перайграла каманду Люксембурга ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы-2012 - 2:0. Тым самым "трохкаляровыя" выйшлі на першае месца ў групе D, адціснуўшы на другую пазіцыю зборную Беларусі.

Галоўны трэнер французаў Ларан Блан пасля пракаментаваў гульню: "Многія моманты ў нашай гульні трэба паляпшаць, але прасцей гэта рабіць праз пераможныя матчы, чым пасля паразаў. Так што я задаволены. Хіба што забіваць мы сёння павінны былі на парадак больш. У псіхалагічным плане вельмі важна, што мы зараз на першым месцы», цытуе словы знакамітага ў мінулым футбаліста чэмпіёна свету 1998 года Спорт-Экспресс

Нагадаем, што ў самым першым туры групавога турніра зборная Беларусі перамагла ў гасцях Францыю з лікам 1:0, у Мінску каманды згуляюць 3 чэрвеня 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?