Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя ў Іркуцку: «100-годдзе Сталыпінская рэформы — самага масавага перасялення беларусаў у Прыбайкалле».

Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага 16—18 снежня 2010 г. праводзіць навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную 100-годдзю Сталыпінская рэформы — самага масавага перасялення беларусаў у Прыбайкалле.

Да ўдзелу запрашаюцца навукоўцы, студэнты, краязнаўцы, гісторыкі, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк і іншыя зацікаўленыя спецыялісты.

Акрамя пленарнага пасяджэння і работы круглага стала, будзе арганізавана канцэртная праграма з удзелам фальклорных калектываў ІТБК, якія выканаюць песні беларускіх перасяленцаў. Таксама для гасцей Іркуцка адбудзецца экскурсійная паездка на возера Байкал.

У рамках канферэнцыі будзе праведзены Конкурс для студэнтаў па тэме Канферэнцыі. Па выніках конкурсу лепшыя працы будуць апублікаваны ў аднайменным з канферэнцыяй зборніку. Таксама пераможцы атрымаюць грашовыя прэміі.

Праграма канферэнцыі і падрабязнасці тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?