Амерыканскі гурт традыцыйна вывешвае на сцэне сцяг краіны, у якой ладзіць канцэрт.

 Фота Юрыя Сідуна, Generation.by

Фота Юрыя Сідуна, Generation.by

5 кастрычніка ў сталічным Палацы спорту гурт Limp Bizkit у рамках сусветнага турнэ прэзентаваў альбом новы «Gold Cobra». Перад тым, як завітаць у Мінск, амерыканцы праспявалі ў Санкт-Пецярбургу і Маскве, 7 кастрычніка гурт выступіць у Кіеве. На канцэрт у беларускай сталіцы было прададзена больш за 3 тысячы квіткоў. На сцэне побач з бубначом Джонам Ота быў змешчаны дзяржаўны сцяг Беларусі — амерыканскі гурт традыцыйна вывешвае ў сцяг краіны, у якой ладзіць канцэрт. Дарэчы, афіцыйная сімволіка прысутнічала і ў часе выступу ў Мінску нямецкага Rammstein 7 сакавіка гэтага года. Тады ў канцы выступлення ў залу традыцыйна запусцілі гумовую лодку з клавішнікам гурту. Прыхільнікі гурту на руках пранеслі лодку па фан-зоне, у гэты момант хтосьці з гледачоў паклаў у яе чырвона-зялёны сцяг.

Чуткі пра тое, што разам з Limp Bizkit выступіць гомельскі рэпер Сярога, не спраўдзіліся. Пра гэта гаварылася адразу, як стала вядома пра хуткі прыезд амерыканцаў у Беларусь. Сярога летась выступаў з Limp Bizkit у Расіі.

Нагадаем, што першапачаткова гурт меў выступіць на пляцоўцы «Мінск-Арэны». Аднак, з-за таго, што была прададзеная недастатковая колькасць квіткоў, канцэрт Limp Bizkit быў перанесены ў Палац спорту. Адной з прычынаў гэтага магло стаць супадзенне па часе выступаў іншых сусветных музычных зорак. Так, 1 кастрычніка ў Мінску выступіў Джо Кокер, 16 кастрычніка ў «Мінск-Арэне» выступіць Хасэ Карэрас, а 21 кастрычніка ў Палацы спорту — Гару.

Limp Bizkit — Behind Blue Eyes (Live In Minsk 5 Oct. 2010)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?