У агароджу аграсядзібы ўмураваныя прадметы, якія спадарожнічалі гаспадару ў жыцці.
У агароджу сваёй аграсядзібы Аляксандр Голяк замураваў прадметы і рэчы, якія тым ці іншым чынам спадарожнічалі ў ягоным жыцці. Пра кожную з іх гаспадар можа распавесці цэлую гісторыю. Напрыклад, пра гэты матацыкл
— Яго можна дастаць, завесці і паехаць, — кажа Голяк і падкрэслівае, што гэткім чынам вырашыў увекавечыць некалі ўсенародна любімы від транспарту. А старая замураваная «Волга» дасталася яму ад роднага дзядзькі з Эстоніі. Швейная машынка Sіnger 1900 году выпуску і стары газавы ліхтар — ад бабулі. Радыёпрыёмнік «Воронеж», 1952 года выпуску, ягоны дзед Бронька — першы пасляваенны старшыня калгаса — набыў, бо цікавіўся палітыкай. Цяпер гэта — неацэнны экспанат. Толькі не для агароджы, а для інтэр’ера рэстарана. Так, у аграсядзібе
— Паколькі назва прыжылася, вырашыў яе не мяняць. Хай будзе і ў Нарачанскім краі свая
Нарэшце, некалькі слоў пра гаспадара Аляксандра Голяка. Яму 52 гады. Па спецыяльнасці тэхнолаг, працаваў майстрам на невялікім калбасным цэху ў вёсцы Нарач. Пазней узначальваў пажарную часць па ахове курортнага пасёлка Нарач. З 1992 года сур’ёзна захапіўся аграсядзібаю і рознымі выдумкамі, кшталту замураванага матацыкла. Цяпер пашырае свае аграсядзібныя плошчы, прымае турыстаў, будуе чыста экалагічны дом з пустых шкляных бутэлек і плануе стварыць яшчэ спартыўны аздараўленчы комплекс для аднавяскоўцаў.