fiba.com

fiba.com

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе выйшла ў чвэрцьфінал планетарнага першынства, што гэтымі днямі праходзіць у Чэхіі.

Для працягу барацьбы нашым кроў з носу трэба было выйграваць грэчанак. У абодвух зборных было па адной перамозе над Канадай.

Дзяўчаты Буяльскага аказаліся мацней. Хоць можна сказаць, што атрымаўся матч двух абсалютна роўных каманд. Выніковы лік —

74:70.

Самай выніковай у складзе нашых была Алена Леўчанка. На яе рахунку аж 24 пункты. У Насці Верамеенкі — 13, у Таццяны Троінай — 12.

У чвэрцьфінале нашы сустрэнуцца са зборнай Расіі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?