Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка, фота Івана Уральскага, goals.by
У матчы другога тура групавога этапу Лігі Еўропы УЕФА супраць галандскага АZ футбалісты БАТЭ настроеныя толькі на перамогу, заявіў нападаючы барысаўскай каманды Віталь Радзівонаў наГульня пройдзе 30 верасня на сталічным стадыёне «Дынама» (пачатак у 22.05).прэс-канферэнцыі ў Мінску 29 верасня.
«Настрой самы баявы. Будзем выходзіць на матч толькі з адной думкай — перамагчы. Іншае і ўявіць не магу, хоць сапернік сур’ёзны», — сказаў футбаліст.
Паводле слоў галоўнага трэнера БАТЭ Віктара Ганчарэнкі, вельмі важна, што напярэдадні гэтай сустрэчы каманда перамагла ў матчы нацыянальнага чэмпіянату (2:1 супраць найбліжэйшага праследавацеля «Мінска») і да паядынку з АЗ падыходзіць з добрым настроем. Ганчарэнка адзначыў, што фізічна складана гуляць па цяперашнім графіку (пяты матч за апошнія два тыдні), але з гэтым сутыкаліся многія каманды.
Пад пытаннем удзел у матчы капітана Дзмітрыя Ліхтаровіча і Аляксандра Паўлава. Пра саперніка, паведаміў Ганчарэнка, сабрана шмат інфармацыі. У прыватнасці, яго памочнік Вадзім Скрыпчанка выязджаў на апошні матч чэмпіянату Галандыі з удзелам АЗ. Як і ўсе галандскія клубы, АЗ любіць пагуляць з мячом і атакаваць, адзначыў галоўны трэнер БАТЭ.
У адрозненне ад стартавага матчу супраць кіеўскага «Дынама», гульцыкаманд-саперніц не займаюцца славеснай пікіроўкай.
«Тады гулялі дзве каманды з постсавецкай прасторы, і абодва бакі хацелі даказаць, хто лепшы, хто горшы, а тут мы проста гуляем з еўрапейскай камандай», — адзначыў Віталь Радзівонаў. «І мы, і Кіеў размаўляем на рускай мове, і без перакладчыка ўсё зразумела, а тут цяжэй», — дадаў Ганчарэнка.
У першым туры БАТЭ згуляў на выездзе ўнічыю 2:2 з кіеўскім «Дынама», а АЗ выйграў дома ў малдаўскага «Шэрыфа» — 2:1.