«Ці ведаеце вы кандыдатаў на пасаду прэзідэнта?» — з такім пытаннем відэажурналісткі «НН» звярнуліся да мінакоў на вуліцах сталіцы. Нехта, як і раней, шчыра заклікае галасаваць «за бацьку», а то і ўвогуле зрабіць яго пажыццёвым кіраўніком. Іншыя ўзгадваюць прозвішчы Някляева, Саннікава і бізнэсоўца Правальскага, але большасць апытаных людзей вельмі слаба ведае кандыдатаў, ці ўвогуле не мае пра іх аніякага ўяўлення. Адна жанчына (не для камеры) нават назвала кандыдаткай у прэзідэнты журналістку Святлану Калінкіну. Зменаў пасля выбараў людзі не чакаюць, а калі і чакаюць, то не вераць у іх:

Для інфармацыі: апытанне «НН» не з’яўляецца рэпрэзентатыўным сацыялагічным даследваннем. Разам з тым, журналісты імкнуцца апытаць дастатковую колькасць людзей, каб была, па магчымасці, прадстаўленая поўная палітра поглядаў па тым пытанні, якое задаецца. У сярэднім, апытваецца каля 30-40 чалавек. У выніковае відэа патрапляюць 10-15 адказаў — а менавіта найбольш змястоўныя, характэрныя ці разнастайныя погляды. Рэдакцыя не змяняе і не цэнзуруюе выказванні апытаных, а таксама не вядзе селекцыі атрыманых адказаў па ідэалагічным ці палітычным прынцыпе. Пытанні суразмоўцам задаюцца на беларускай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?